80 гадоў міру і тварэння!
Ярка, насычана і маштабна прадоўжылася святкаванне Дня Перамогі ў Вялікай Бераставіцы. У скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы і на тэрыторыі летняга амфітэатра разгарнуліся тэматычныя выставы і інтэрактыўныя пляцоўкі, прысвечаныя Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне і мірным жыцці пасля яе заканчэння. Сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна падрыхтавалі інтэрактыўныя пляцоўкі "1945 - 2025: 80 гадоў пад мірным небам", якія прадстаўлялі этапы развіцця нашай краіны на працягу 80 мірных гадоў. Святочны настрой стваралі выступленні артыстаў, якія радавалі гледачоў на кожнай пляцоўцы сельгаспрадпрыемстваў, гасцінныя гаспадары падрыхтавалі таксама пачастункі і дэгустацыю прадукцыі.