Шанаваць дасягненні, думаць пра будучыню!
Намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Андрэй Шчука правёў сустрэчу з працоўным калектывам КСУП «Пагранічны-Агра». У рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «прэзідэнцкая рэспубліка», які з'яўляецца сумесным праектам грамадскага аб'яднання і Беларускай партыі «Белая Русь» Андрэй Шчука як старшыня раённых структур гэтых арганізацый распавёў пра дасягненні нашай краіны за гады прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Андрэй Іосіфавіч расказаў таксама аб выніках і перспектывах развіцця раёна і аграгарадка Пагранічны, адказаў на пытанні прысутных.