Людміла Бародзіч на ўрачыстым прыёме ў старшыні райвыканкама!
У Год беларускай жанчыны ў Рэспубліцы Беларусь асаблівая ўвага надаецца прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва, падкрэсліваючы іх значны ўклад у сацыяльна‑эканамічнае, культурнае і духоўнае развіццё краіны, дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, грамадскім жыцці і сямейным выхаванні. На ўсіх узроўнях - ад мясцовага да рэспубліканскага - арганізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку жанчын, папулярызацыю іх поспехаў і стварэнне ўмоў для паўнацэннай рэалізацыі існуючага патэнцыялу. Упершыню сёлета да Дня жанчын у нашым раёне адбыўся ўрачысты прыём найлепшых прадстаўніц Бераставічыны старшынёй Бераставіцкага райвыканкама. Ва ўрачыстым прыёме прыняла ўдзел і начальнік вытворчага ўчастка "Цецероўка" КСУП "Пагранічны-Агра" Людміла Бародзіч сваёй карпатлівай працай уносіць важкі ўклад у развіццё роднай гаспадаркі. За гады працы Людміла Віктараўна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі на ўзроўні раёна і вобласці, а ў 2024 годзе за шматгадовую працу на карысць краіны і высокія вынікі атрымала медаль "За працоўныя заслугі". Сустрэча прайшла ў цёплай і нязмушанай абстаноўцы, асаблівую атмасферу стварылі музычныя нумары, падрыхтаваныя ўсімі любімымі бераставіцкімі артыстамі.