Масленіца па-Бераставіцку

На плошчы гасцей свята чакаў тэатралізаваны паказ. Артысты і творчыя калектывы раёна падрыхтавалі насычаную праграму. Яркія касцюмы, бліскучыя жарты і душэўныя песні стваралі атмасферу сапраўднага народнага гуляння. Гледачы не проста назіралі за тым, што адбываецца, але і самі станавіліся ўдзельнікамі дзейства: пускаліся ў скокі і падпявалі знаёмыя матывы. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна падрыхтавалі тэматычныя падворкі і радасна сустракалі гасцей найсмачнымі блінамі і пачастункамі. Разнастайнасць страў і іх падача ўразіла кулінарнай фантазіяй і дызайнерскім падыходам. Не абышлося свята без апетытнага спаборніцтва «АЛАДны фэст». Лепшыя гаспадыні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Бераставічыны спаборнічалі ў хуткасці прыгатавання бліноў, рыхтавалі бліны і па рэцэпце ад кіраўніка.  А рыхтавалі бліны не на печы, а на "фінскай" свечкі!