На Бераставічыне прайшоў аўтапрабег "Мы памятаем!", прысвечаны 80-годдзю Перамогі
У рамках мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на Бераставічыне прайшоў аўтапрабег "Мы памятаем!", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, а таксама моладзь раёна. Правядзенне аўтапрабегу стала выразам глыбокай павагі і падзякі за мірнае неба і свабоду, заваяваныя нашымі продкамі ў суровыя гады вайны. Яго ўдзельнікі, упрыгожыўшы аўтамабілі дзяржаўнай сімволікай, наведалі брацкія магілы і магілы ахвяр фашызму, размешчаныя на тэрыторыі Бераставіцкага раёна, аддаўшы даніну памяці тым, хто даў сваё жыццё за будучыню краіны.