Узнагародзілі лепшых!

14 лістапада ў КСУП "Пагранічны-Агра" адбыўся святочны канцэрт да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Са словамі віншаванняў да работнікаў звярнулася намеснік старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Ала Аляксееўна Заміроўская, старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Анішчык і дырэктар Віктар Блажжэеўскі. З музычнымі нумарамі ва ўрачыстай частцы выступілі работнікі Бераставіцкага раённага цэнтра культуры. Урачыстае ўзнагароджанне стала цэнтральнай падзеяй свята. Старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Анішчык і кіраўнік прадпрыемства Віктар Адольфавіч уручылі заслужаныя ўзнагароды лепшым работнікам, адзначыўшы іх прафесіяналізм, адданасць справе і ўклад у развіццё гаспадаркі.