Аб электаральнай кампаніі - у працоўных калектывах.

Разуменне насельніцтвам асаблівасцей электаральнай кампаніі 2025 года, актыўная грамадзянская пазіцыя беларусаў, іх гатоўнасць да ўдзелу ў галасаванні фарміруюць сучаснасць і будучыню нашай краіны. Сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі закліканы растлумачыць шэраг асаблівасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы на сучасным этапе, расказаць аб дасягненнях Беларусі ў розных сферах вытворчасці, нагадаць аб этапах выбарчага працэсу. Кіраўнік Бераставіцкага раёна Дзмітрый Кадргулаў сустрэўся з работнікамі КСУП "Пагранічны-Агра".

З'яўляючыся дэлегатам ВНС, Дзмітрый Рафаэльевіч у гутарцы больш падрабязна спыніўся на прынятых сходам дакументах - Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыне Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць актуальныя рэаліі і перспектывы развіцця дзяржавы, у тым ліку ў сферы міжнародных адносін.

У ходзе сустрэч абмеркавалі таксама рост эканомікі і сацыяльнай сферы краіны за гады прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, перспектывы развіцця Бераставіцкага раёна.