Абмеркавалі ход электаральнай кампаніі
Ход бягучай электаральнай кампаніі і важнасць удзелу ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абмеркаваў сёння на сустрэчы з працоўным калектывам КСУП "Пагранічны-Агра" першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Аляксандр Курыла.
Аляксандр Васільевіч падкрэсліў важнасць для краіны выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія будуць вызначаць далейшыя напрамкі развіцця нашай дзяржавы. Ён спыніўся на асноўных этапах выбарчай кампаніі і магчымасцях для рэалізацыі выбарчых правоў у нашай краіне.
Аляксандр Васільевіч таксама абмеркаваў з працаўнікамі КСУП "Пагранічны-Агра" вынікі мінулага сельскагаспадарчага года, вызначыў задачы далейшага развіцця галіны, падзяліўся планамі мадэрнізацыі гаспадаркі.