Ад усёй душы!
Выказаць словы ўдзячнасці і падзякі прадстаўнікам старэйшага пакалення прыехалі старшыня пагранічнага сельскага выканаўчага камітэта Козел Іван Іванавіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Журавенка Ала Уладзіміраўна. Сустрэча прайшла ў цёплай і ўтульнай абстаноўцы, за круглым сталом, а для добрага настрою работнікамі цэнтра культуры была прадстаўлена забаўляльная праграма.