Пад мірным небам!
Канцэрт "пад мірным небам" прайшоў у абноўленым будынку пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Праграма была прысвечана самаму дарагому-нашай краіне, нашай Беларусі і людзям, якія жывуць і працуюць на роднай зямлі. А яшчэ дзецям-нашай будучыні, якія павінны шчаслівым і паўнавартасным жыццём. Для навучэнцаў пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў гэты дзень стаў святочным. Канцэрт-першае мерапрыемства пасля бягучага рамонту будынка. Сімвалічна, што канцэрт прысвечаны мірнай Беларусі, мірнаму небу. Бо мір, спакой і бяспека – гэта тыя вышэйшыя каштоўнасці, якія ёсць у нашай дзяржавы.