Падвялі вынікі вясновай пасяўной
На Бераставічыне падвялі вынікі раённага спаборніцтва па падрыхтоўцы і правядзенні вясенне-палявых работ у 2024 годзе, якое традыцыйна праводзіцца Бераставіцкім раённым камітэтам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Уладзімір Анішчык расказаў, што ў спаборніцтве бралі ўдзел механізатары сельскагаспадарчых арганізацый раёна, занятыя на падрыхтоўцы глебы, на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, на ўнясенні мінеральных угнаенняў і на ўнясенні ядахімікатаў. У кожнай з гэтых чатырох намінацый вызначаўся пераможца ад сельгаспрадпрыемства, а потым ужо — лідэры раённага спаборніцтва.
Міхаіл Рудэнка стаў пераможцам у раённых спаборніцтвах пасяўной кампаніі, Міхаіл Карач, Пётр Казлоўскі і Сяргей Шэўчык паказалі найлепшыя вынікі ў гаспадарцы.