"Апошні званок - 2024"
25 мая ў школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу "Апошні званок - 2024". У юнакоў і дзяўчат 11 і многіх хлопчыкаў і дзяўчынак 9-х класаў завяршыўся апошні ў школьным жыцці навучальны год. Для выпускнікоў гэта хвалюючае, радаснае і адначасова сумнае свята, бо засталося ззаду школьнае жыццё, напоўненае важнымі падзеямі, каштоўнымі адкрыццямі і вясёлымі момантамі. Дырэктар прадпрыемства Блажэеўскі Віктар Адольфавіч і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Журавенка Ала Уладзіміраўна павіншавалі навучэнцаў са святам і ўручылі салодкія падарункі.