Прынялі ўдзел у семінары
19 мая намеснік дырэктара па вытворчасці Блажэеўскі Віктар Адольфавіч і тэхнік-энергетык Галабародзька Валерый Валер'евіч прынялі ўдзел у раённым семінары адказных за электра і цеплавую гаспадарку. Узаемадзеянне арганізацый раёна з Бераставіцкім РУП ЖКГ па ўтрыманні жыллёвага фонду, які знаходзіцца на цэнтральным ацяпленні, асаблівасці падрыхтоўкі цеплаўстановак, цепласетак і электраўстановак да ацяпляльнага перыяду, парадак атрымання пашпартоў гатоўнасці - гэтыя і многія іншыя пытанні былі ўзняты на семінары. Практычная яго частка прадугледжвала наведванне жылых дамоў па вуліцы Леніна, 34-34а, Гагарына, 5-5а, цэнтральнай кацельні, ЦТП па вуліцы Леніна, а таксама кацельні ачышчальных збудаванняў.