Адбылося святочнае мерапрыемства да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, сабрала ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці найлепшых прадстаўнікоў аграрнай галіны раёна. Ужо на падыходзе ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства сустракалі работнікі культуры з забаўляльнай праграмай. У фае Цэнтра культуры разгарнулася дэгустацыя прадукцыі ААТ "Малочны свет", ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат" і ААТ "Гродзенскі мясакамбінат". Былі арганізаваны тэматычныя выставы і фотазоны, фуршэт для гасцей свята. Выдатным падарункам для працаўнікоў сяла стала канцэртная тэатралізаваная праграма, падрыхтаваная работнікамі культуры і артыстамі самадзейнасці Бераставічыны.