У аграгарадку Пагранічны далучыліся да інфармацыйна-асветніцкай акцыі «усё пра выбары».
Прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў "Белая Русь» і "Беларускі саюз жанчын", а таксама прафсаюзныя актывісты выйшлі на вуліцы аграгарадка і нагадалі землякам аб маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Людзям раздавалі інфармацыйныя буклеты з матэрыяламі пра кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, правы выбаршчыкаў, парадак і тэрміны галасавання, графік працы выбарчых участкаў.