У Вярхлянах ушанавалі ахвяр фашысцкага тэрору!

22 сакавіка - трагічны дзень у гісторыі нашай краіны. У гэты дзень 83 гады таму фашысцкія акупанты спалілі разам з жыхарамі вёску Хатынь. Назва гэтай невялікай вёскі з часам стала сімвалам трагедыі народа Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Узгадваючы Хатынь, мы прыгадваем тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У кожнай вобласці, у кожным раёне Беларусі ёсць «сястра» Хатыні. У Бераставіцкім раёне гэта вёска Верхаўляны. Сёння тут адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці мірных жыхароў, знішчаных фашысцкімі карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 20 ліпеня 1942 года злачынствы нацысцкіх захопнікаў дасягнулі свайго апагею - вёска Верхаўляны была спалена.