Увага кожнай жанчыне!!!

Сёння, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, на прадпрыемстве панавала асаблівая, цёплая атмасфера. Раніца пачалася з яркай падзеі - мужчыны-кіраўнікі прадпрыемства сустракалі жанчын, каб асабіста павіншаваць іх з першым вясновым святам. Кожнай прадстаўніцы прыгожага полу мужчыны дарылі не толькі вясновыя букеты, але і шчырыя пажаданні здароўя, сямейнага дабрабыту і прафесійных поспехаў. «Сёння мы падарылі нашым калегам часцінку вясновага цяпла. На жанчынах трымаецца не толькі хата, але і шмат у чым вытворчая выгода і парадак. Мы ўдзячныя ім за мудрасць і прыгажосць, якія яны дораць нашаму заводу кожны дзень», - падкрэсліў дырэктар Віктар Блажжэеўскі.