Занесены на раённую Дошку гонару

Падчас урачыстага мітынгу, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылося ўшанаванне лепшых працоўных калектываў Бераставіцкага раёна і лепшых па прафесіі працаўнікоў, занесеных на Дошку гонару. Нашы землякі добрасумленна працуюць і ўносяць значны ўклад у развіццё рэгіёна і краіны. Сярод іх Красніцкі Мікалай Леанідавіч, токар.