Пасяджэнне дыскусійнага клуба "Голас маладых"
Аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму, яго духоўнай і маральнай ацэнцы, пра тое, да чаго прывяла ідэалогія нацызму грамадства ў мінулым і чаму так важна змагацца з ім цяпер - гэтыя і многія іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі дыскусійнага клуба «Голас маладых» - маладыя людзі, якія працуюць у розных сферах вытворчасці, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама навучэнцы сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны на базе КСУП "Пагранічны-Агра".
У ролі спікераў мерапрыемства выступілі кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Ігар Данільчык, благачынны Бераставіцкага благачыння, настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай аграгарадка Пагранічны протаіерэй Сяргей Шэлеста, намеснік старшыні працы і па справах моладзі райвыканкама Алена Ігнатовіч, а таксама галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Глякоўская.