Галасы гісторыі

19 мая работнікі прадпрыемства здзейснілі турыстычную паездку "Галасы гісторыі".

Гальшаны - месца, дзе пануе свой свет легенд і паданняў. Тут чэрпаў натхненне У. Караткевіч, тут прагульваюцца Белая панна і таямнічы Чорны манах, тут старэюць і трухлеюць сцены цудоўнага некалі Гальшанскага палаца, тут захаваўся комплекс францысканскага манастыра з цудоўным барочным касцёлам Іаана Хрысціцеля.

Сыраварня Грандмілк. в Палачаны.

Экскурсія на адзіную крафтавую сыраварню ў Беларусі, дзе прымяняюцца традыцыйныя метады сыраварства і афінажу.

Даведаліся сакрэты сырнай справы, убачылі вытворчасць і камеру паспявання, у якой прымяняюцца традыцыйныя метады паспявання і догляду сыру.

Кожны жадаючы змог сам прыгатаваць мяккі сыр мацарэллу. Прадэгуставалі больш за шэсць відаў сыроў, розных тэрмінаў паспявання. Свежы сыр моцарэллу, цвёрдыя вытрыманыя сыры тэрмінам паспявання ад 3 да 24 месяцаў, а таксама ўнікальныя для Беларусі сыры з авечага малака авечак французскай пароды Lacaune.

Маёнтак-палац сямейства Агінскіх - гэта помнік архітэктуры эпохі класіцызму. Гэты палац служыў радавым гняздом Міхаіла Клеафаса Агінскага — знакамітага кампазітара і грамадскага дзеяча. Сядзіба была для кампазітара месцам пражывання цэлых два дзесяцігоддзі.

Наведванне сядзібы таленавітага кампазітара і паспяховага дыпламата М.Ф.Агінскага, які пражыў больш за 20 гадоў у ёй і ператварыў свой маёнтак у сапраўдны свецкі салон, дзе бывалі вядомыя паэта і пісьменнікі, музыканты і мастакі, вучоныя і палітыкі.